НОВАЯ СПРАВА НА МІЛІЦЫЯНТАЎ

Любоў Лунёва, Менск

Міліцыянтаў абвінавачваюць у катаваньні людзей падчас допытаў. Аналягічныя справы супраць міліцыянтаў знаходзяцца ў Фрунзенскім, Маскоўскім, Заводзкім і Ленінскім судах Менску. Практыка сьведчыць, што разгляд справаў, у якіх фігуруюць супрацоўнікі праваахоўчых органаў, займае больш часу ў параўнаньні зь іншымі крымінальнымі справамі.