БЫЛЫ АПАНЭНТ ЛУКАШЭНКІ НЕ ПРАЦУЕ ЎЖО ТРЭЦІ МЕСЯЦ

Уладзімер Глод, Менск

Нагадаем, што першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету цягам 1995–1997 гадоў быў адным з самых актыўных апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі. Але затым ён нечакана спыніў палітычную дзейнасьць, пасьля чаго атрымаў прызначэньне дарадцам амбасадара Беларусі ў Малдове, дзе і працаваў увесь гэты час.

Васіль Новікаў зьяўляецца сябрам Партыі камуністаў Беларускай, але, паводле лідэра партыі Сяргея Калякіна, ніякіх выбарных пасадаў у партыі больш не займае.