На сёньняшнім перадпрэм’ерным паказе з журналістамі сустрэўся адзін з аўтараў сцэнара – журналіст Міхал Плавец. Як паведамляла наша Радыё, Міхал Плавец быў дэпартаваны з Беларусі 13 красавіка сёлета.
Плавец мяркуе, што здымкі фільму сталі адной з галоўных прычынаў яго высылкі. Аўтарская група фільму – а гэта разам зь Міхалам – рэжысэр Робэрт Сэдлачэк і сцэнарыст Пётар Ганоўшэк, мае намер паказваць свой беларускі дакумэнтальны фільм ня толькі ў Чэхіі.
“Галоўнае, чым мы можам дапамагчы зьніклым ахвярам беларускага рэжыму, – памятаць, прыгадваць пра іх лёс,” – кажуць аўтары.
Прэм’ера фільму “Беларусь пад ценем Сталіна” на чэскім тэлебачаньні заплянаваная на 9-га траўня.