Нас згубіцелі ў белі ня здоляць спаганіць,
Змрок спрадвечны завее вачніц белізну,
І тады распачнуць пераможаных ганіць,
Храм адчыняць і ўбачаць там бездань адну.
Век гучэлі надрыўныя цёмныя сьпеньні
І псаломы цяжкія гнялі аўтары.
За ўрачыстаць пакут і сьвятыя памкненьні
Нас у ямную цьвіль акунулі псары.
Невымоўнай нямотай спатоліць магілы,
Сёньня вольныя мы ад сабачых патраў,
Навальнічных садоў палыскуюць пахілы
І бруіцца праменьне вірных перапраў.
Набрылі чужыны ў князяў хорам нязморна
І сьмяюцца, мы ў латах сьмяротных, як ёсьць,
Ледзянымі сьлязьмі і аддзячым штозорна
Ўсіх палеглых на ратных палёх, ягамосьць.
Толькі нашая сьмерць неадзельна ад славы,
Сьвята гэтае тленьне, а ў тле прамянёў
Не прапекчы й гартованай стальлю дзяржавы
Воч, налітых пантоннай крывёю агнёў.