Article 2001-11-26


Туга па дрэвах, смутак па вадзе,
Вада – штодзённа, дрэва – гэта сьвята.
Вада – штодзённа, дрэвам ёсьць пачатак
і ёсьць канца такіх дакладны дзень.
Рух плаўніка нагадвае узмах,
не паралельна рыбіна і птах,
не на палову рыбіна і птах,
не на палову, адначасова.
Адначасова – рыбіна і птушка,
Гасподзь нас тым аднойчы парадніў,
што не разьбіў падзелам нашы душы,
вада і дрэва вымяраюць дні.
Калі не сьвяткаваць адзін адное,
што іншае ім сьвяткаваць з табою.