Я вызвалюся, як памру.
Ад мітусьні і ад жаданьняў,
ад спраў, пачуцьцяў, што ў міру
мне душу рвуць, і ад каханьня -
ад вас усіх, каго люблю...
Навошта мне свабода тая?!.
Ў абдымках лепей я растаю,
да сэрца сэрца прытулю.
Так, рук тваіх палон
мілей свабоды адзіноцтва.