Article 2001-09-04


Рабінавыя гронкі позьніх слоў
Падфарбавалі выцьвілае раньне.
Але якая ў верасьні любоў?
Але якое восеньню каханьне?

Вандруе ў небе сонечны павук,
Цыруе легкаважныя цянёты.
А зь безыменных пальцаў нашых рук
Пярсьцёнкі ў вырай
паляцелі ўпотай.

І залаты прымроены спакой
Плыве, віруе
ды ня помніць броду.
Стаіць за Гераклітавай ракой
Рабінавая ноч маёй свабоды.