Article 2001-08-30


Шэрым брудам зацягнула неба,
чыстае неба і сьветлыя зоркі,
у кожнай песьні чуваць рэха,
але добрых слоў там няма.
Стаў зялёным чырвоны сьвітанак,
сталі чырвонымі белыя аблокі,
зямля залілася крывёю ад ранаў,
а людзі сьвяткуюць над ёй перамогу.

Выратуй нас, белы анёл,
ахіні Беларусь,
запалі неба сьвятлом,
пакажы нам дарогу.

Бруд і кроў зьмяшаліся разам,
такога нідзе не знайсьці,
чуецца пах і колер заразы,
і яна пачынае расьці.
Яна паўзе па нашай зямельцы,
раськідваючы грахі,
зрабіліся жудаснымі нашыя песьні,
галоўныя тут халуі.

Выратуй нас, белы анёл,
ахіні Беларусь,
запалі неба сьвятлом,
пакажы нам дарогу.