Мы эмігранты
каралеўства, дзе смутак наўкол,
сэрцы адзінокія служаць Богу,
спыніліся радасьці куранты,
сьлязою струменіць жвіровы дол.
Мы эмігранты
царства пакутаў, песьню
абуджаем сярод застылых скал,
воля-гарэза чакае дзесьці,
думкі свабодныя ня церпяць зман.
Мы эмігранты
княства слаўнага ваяроў,
дзе продкі пад малінавы бой званоў
скінулі хамут крыжакоў
вастрынёй палашоў.
Мы эмігранты,
шчырасьці верым зноў
і гамонім, пазіраючы на час:
з чужыны вяртаемся, браты,
будаваць шчасьця палац.