Верш на Свабоду Article 2001-07-13 13 ліпень 2001, 12:00 Начная бездань. Абрывы скал Бялеюць, нібы Зьвяроў выскал. Навокал цемень. Клубы аблок. Абсеяў горы Драпежны змрок. Дыміцца прорва У цемнаце, А там, у небе Сьцяжына йдзе.