Article 2001-06-08


Кропля камень точыць,
зь неба кропля, з хмараў,
сонца між іх гляне –
семка волю ўбачыць
ў кропцы той маленькай,
што тачыла кропля,
ўскрэсьне семка краскай
і глыжы расколе