Article 2001-04-02


Аднойчы я-такі знайду адрэсу
той пракаветнае мясьціны,
дзе ёсьць таемны склеп,
а ў ім за аднабокімі дзьвярыма
бягуць уніз тры сходкі,
зь іх адна
вядзе ў жаданы схоў.
Там на доле цьмее
сьцененая ад старэчы бочка,
на струхлай клёпцы надпіс ледзь чытэльны:
“FREE”.

І брамнік Пётра кварту поўную
нацэдзіць з бочкі той.