20 студзеня — прэзэнтацыя кнігі «Справа Бяляцкага» ў Горадні

Пачатак прэзэнтацыі — а 12 гадзіне ў нядзелю 20 студзеня. Адрас: Горадня, Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).
Аўтар — журналіст Беларускай службы Радыё Свабода Валер Каліноўскі.

«Справа Бяляцкага» — гэта раман-рэпартаж пра чалавека, якога адны параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.

17 студзеня прэзэнтацыя адбылася ў Менску.


Кнігу ў PDF-фармаце можна спампаваць тут

Справа Бяляцкага

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у нясплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.