ПОЛЬШЧА НЯ ДУМАЕ ПРА ВЯРТАНЬНЕ ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

“Калі браць да ўвагі абмежаваны доступ грамадзянаў Беларусі да незалежнай інфармацыі, распаўсюд падобных зьвестак можа быць успрыняты толькі як спроба застрашыць беларусаў і выклікаць напружаньне ў дачыненьнях нашых народаў”, – заяўляе МЗС Польшы.

Журналісты БелТА зрабілі выснову пра магчымыя прэтэнзіі з боку Польшчы на падставе інфармацыі пра магчымае разьмяшчэньне на польскай тэрыторыі амэрыканскіх вайсковых базаў.