Як паведамляе прэсавая служба Рады Эўропы, спадарыня Пальфэр распавядзе палітычнаму камітэту ПАРЭ пра люксэмбурскую праграму дзеяньняў да лістапада. Гэтая праграма прадугледжвае паступовае стварэньне Эўропы, якую аб'ядноўваюць адныя й тыя ж каштоўнасьці, гарантаваньне супольнае эўрапейскае прасторы законнасьці й павагі да правоў чалавека, узмацненьне сувязяў зь дзяржавамі-назіральнікамі ў Радзе Эўропы.
Дзеля дасягненьня гэтых мэтаў праграмай заплянаваныя шэраг захадаў. У прыватнасьці, 30 верасьня ў Люксэмбургу адбудзецца канфэрэнцыя, прысьвечаная свабодзе сродкаў масавае інфармацыі ў Эўропе.
А заўтра, 7 траўня, на паседжаньні паліткамітэту ПАРЭ будуць абмеркаваныя сытуацыі на Блізкім Усходзе, у Грузіі ды ў Беларусі. Як паведамілі мне ў прэсавай службе Рады Эўропы, падчас паседжаньня заплянаваны выступ дакладчыка па Беларусі Волфганга Беранта.