ГАЛОЎНАЯ ЗАДАЧА НОВАГА МЭРА КАБУЛУ – ЗАБЯСЬПЕЧЫЦЬ ЖЫХАРОЎ ПІТНОЙ ВАДОЙ

Радыё Свабода.

(Аймак: ) “Кабул перажыў 23 гады вайны, і я мушу сказаць, што цяпер ён на 70 ці нават на 80 адсоткаў разбураны, асабліва ў заходняй і ўсходняй частках гораду. Будынкі нацыянальнага ўраду, гарадзкой управы, жыльлё гараджанаў, сыстэма водазабесьпячэньня, аб’екты аховы здароўя і шмат іншых будынкаў былі цалкам разбураныя…Самыя важныя рэчы, якія гарадзкое кіраўніцтва павінна рабіць разам з сацыяльным упраўленьнем ураду – гэта адбудоўваць сыстэму водазабесьпячэньня ды спрабаваць аднавіць іншыя жыцьцёваважныя сыстэмы, уключна з электразабесьпячэньнем, аховай здароўя, ачышчэньнем навакольнага асяродзьдзя ды пасадкай дрэваў. Трэба каб Кабул стаў больш зялёны. Афганскія людзі вельмі бедныя, і мы павінны паклапаціцца пра тое, як накарміць насельніцтва. Вось гэта і ёсьць тыя першыя праблемы, якія нам належыць вырашыць”.