Песьня “Шчодры вечар, сьвяты вечар”. Музыка З.Вайцюшкевіча, словы народныя. Аранжыроўка З.Вайцюшкевіча. Розныя выканаўцы. Альбом “Сьвяты вечар-2000”, выданьне Алеся Сушы, 2000


Са сьвятам Божага нараджэньня ўсіх вас, шаноўныя слухачы, вітае праграма “Мэлёдыя дня”. Я выдатна разумею, што ў такі дзень словаў у музычнай праграме мусіць быць як мага менш, а музыкі — якраз наадварот. Вось чаму я і раблю адзінае выключэньне за ўсе дні году, як “Мэлёдыя дня” была разам з вамі: слухаць будзем музыку. Адно што растлумачу, што будзе гучаць.

Для гэтага дня я абраў адзін з нумароў зборніка “Сьвяты вечар-2000”, песьню “Шчодры вечар, сьвяты вечар” Зьмітра Вайцюшкевіча на народныя словы. Магчыма, згодна з народным календаром, гэтая песьня ня вельмі адпавядае гэтаму ўласна дню, аднак па настроі, па характары яна адпавядае нашаму сьвяточнаму настрою.

Зьміцер Падбярэскі