ДА ЗАКАНЧЭНЬНЯ КРУГЛАСУТАЧНАЙ ВАХТЫ ПАМЯЦІ Ў КУРАПАТАХ ЗАСТАЛОСЯ 5 ДЗЁН

Ганна Соусь, Менск

Паводле лідэра Беларускай партыі свабоды Сяржука Высоцкага, валанцёры атрымалі адказ з Пракуратуры Менскага раёну, у якім паведамляецца, што пракуратура ня будзе заводзіць крымінальную справу з нагоды шэрагу правакацыяў і зьбіцьця валанцёраў. Месяц таму валанцёры напісалі заяву ў пракуратуру і патрабавалі расьсьледаваць гэтыя факты.

Што да суду над Васілём Парфянковым, якога абвінавачваюць у дробным хуліганстве, то ён перанесены на 3 чэрвеня.