Паводле лідэра Беларускай партыі свабоды Сяржука Высоцкага, гэта былі прадстаўнікі скінгедаў. Валанцёры выклікалі міліцыянтаў з апорнага пункту, і тыя затрымалі нападнікаў, але празь некаторы час выпусьцілі.
Сёньня раніцай Курапаты наведалі прадстаўнікі Менскага раённага аддзелу міліцыі, якія высьвятлялі акалічнасьці ўчорашняга інцыдэнту.