ДВУХ ЗАТРЫМАНЫХ АБАРОНЦАЎ КУРАПАТАЎ БУДУЦЬ СУДЗІЦЬ ЗАЎТРА

Любоў Лунёва, Менск

Марыю пасьля сьмерці бацькоў прывёз зь Літвы да сябе ў Смалявіцкі раён Менскай вобласьці ейны дзядуля. Адміністрацыя прыёмніка чакае брата Марыі, каб аддаць яму сястру пад подпіс.

Антон Шкурынскі, грамадзянін Расеі, утрымліваецца ў асобнай камэры. Паколькі Антон ня мае пашпарту, ён можа правесьці 30 сутак у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна — для высьвятленьня асобы. Акрамя гэтага, супрацоўнікі прыёмніка будуць праводзіць праверку, ці не знаходзіцца Антон Шкурынскі ў крымінальным вышуку. Раней Антон Шкурынскі зьвяртаўся па дапамогу ў справе аднаўленьня згубленага пашпарту ў расейскую амбасаду, але, паводле ягоных словаў, атрымаў адмову. У амбасадзе нам адмовіліся даць інфармацыю на гэты конт.

Васіля Парфянкова і Алеся Поклада, якіх міліцыянты абвінавачваюць у дробным хуліганстве, будуць судзіць заўтра ў Савецкім раённым судзе Менску.