У ГАРВЫКАНКАМЕ РАЗГЛЕДЖАНАЕ ПЫТАНЬНЕ ПАДПОРНАЙ СЬЦЯНЫ Ў КУРАПАТАХ

Альгерд Невяроўскі, Менск

Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс", на думку сяброў гэтай рады падпорная сьцяна павінна выглядаць эстэтычна, але разам з тым яна ня мусіць быць занадта мэмарыяльнай. Прапанавалі зрабіць яе з маналітных бэтонных канструкцыяў з фрагмэнтамі шэрага граніту.

Паводле папярэдніх разьлікаў, даўжыня гэтай сьцяны складзе 180 мэтраў, а вышыня ад 60 сантымэтраў да 2 мэтраў. Ніякіх мэмарыяльных надпісаў на гэтай сьцяне не плянуюць.

Дарэчы, на паседжаньне рады не былі запрошаныя прадстаўнікі грамадзкай ініцыятывы "За выратаваньне мэмарыялу Курапаты", хаця чыноўнікі абяцалі гэта зрабіць. У Камітэце па архітэктуры й горадабудаўніцтву нашаму радыё паведамілі, што разглядаліся толькі папярэднія накіды праекту сьцяны, і ніякага рашэньня пакуль не прынялі. Калі праект будуць зацьвярджаць, прадстаўнікоў грамадзкасьці абавязкова запросяць.

Актывісты грамадзкай ініцыятывы заяўляюць, што будуць патрабаваць, каб на падпорнай сьцяне ў Курапатах было пазначана, што гэта ёсьць месца масавых бальшавіцкіх рэпрэсіяў.