Тут актыўна абмяркоўваюць шматлікія парушэньні выбарчага заканадаўства, якія фіксаваліся сёньня па ўсёй краіне – ускрытыя скрыні для галасавньня, укінутыя дадатковыя бюлетэні і да т.п. Мечыслаў Грыб паведаміў, што на 17 гадзінаў на выбарчых участках заставалася каля 8 тысячаў назіральнікаў, колькі зараз засталося – невядома. У штабе ўпэўненыя, што ўсе самыя сур’ёзныя фальсыфікацыі адбыліся цягам тых пяці дзён, калі адбывалася папярэдняе галасаваньне.
У штаб-кватэры АБСЭ адбываецца нарада каардынатараў назіральнікаў за выбарамі. Пра што вядзецца размова пакуль невядома.