(Васіль Старавойтаў: ) "Я галасаваў за Ганчарыка. Ён адукаваны , разважлівы чалавек, які ведае сваю справу. Ён спачатку думае, а потым робіць, гэта зусім другі чалавек".
(Станіслаў Багданкевіч: ) "Мой выбар — Ганчарык, я зь ім зьвязваю будучыню Беларусі, надзею на дэмакратызацыю рэжыму ўлады і тое, што скончыцца бяспраўе, перасьлед апазыцыі і хамства".
(Сяргей Посахаў: ) "Я прагаласаваў за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, бо лічу, што стабільнасьць, пэрспэктывы і прагрэс у Беларусі ёсьць разам зь ім, пад ягоным кіраўніцтвам. А калі хто хоча хаосу і рэзкіх паваротаў, хай галасуе за іншага чалавека".
(Васіль Лявонаў: ) "Галоўны вынік гэтай кампаніі той, што людзі страцілі страх. Вось выйдзеце да вакзалу і спытайце людзей, і яны скажуць, што галасавалі за Ганчарыка. Таму дыктатура будзе хутка спыненая".