16:15 ЯК ГАЛАСАВАЛІ РЫГОР БАРАДУЛІН, АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ, АЛЯКСЕЙ МАРАЧКІН?

ул. інф.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін:

"Трэба ўсё-ткі ацьверазець крыху і паглядзець, дзе мы жывём і як жывуць суседзі... А ня слухаць, што з Лукашэнкам вайны ня будзе... З кім нам ваяваць?.."

Анатоль Грыцкевіч:

"Я не падзяляю тых поглядаў аптымістычных, што ўсе навукоўцы ці выкладчыкі будуць галасаваць так, як я, — за дэмакратычнага кандыдата..."

Мастак Аляксей Марачкін:

"Скажу шчыра, што мой кандыдат — гэта Зянон Пазьняк, але паколькі ад шырокай грамадзянскае кааліцыі быў вылучаны Ўладзімер Ганчарык, то я і мае сябры галасавалі за яго..."