МІЛІЦЫЯНТЫ Ў МЕНСКУ ПАТРАБУЮЦЬ НАСІЦЬ МАЙКІ ЗЬ "НЯПРАВІЛЬНЫМІ" НАДПІСАМІ НАВЫВАРАТ

Ігар Карней, Менск

Спадара Саевіча даставілі ў апорны пункт на вуліцы Леніна й прапанавалі выбіраць: альбо ён тут жа пераапранецца, альбо пакіне памяшканьне з голым торсам.

Калі Саевіч адказаў, што запасное адзеньне з сабой ня носіць, а шпацыраваць паўголым не зьбіраецца, міліцыянты прыдумалі ўласны спосаб вырашэньня праблемы. Юнаку загадалі зьняць майку і апрануць яе навыварат. Тое, што пасьля пераапрананьня выява "Пагоні" прасьвечвалася гэтак жа добра, міліцыянтаў ужо не бянтэжыла.

Пад пільным наглядам студэнта вывелі з апорнага пункта, і далей міліцыянты суправаджалі яго да самага цягніка мэтро.