Затрыманьне праводзiў участковы iнспэктар Хутарцоў, якi растлумачыў свае дзеяньнi тым, што яму неабходна высьвятлiць, што гэта за асобы i цi маюць яны права займацца агiтацыяй. Нягледзячы на паказаныя дакуманты, затрыманыя актывiсты штабу Ўладзiмера Ганчарыка былi дастаўленыя ў мiлiцэйскi пастарунак i толькi пасьля адпушчаныя.
Берасьцейскi штаб адзiнага кандыдата ад шырокай грамадзянскай каалiцыi ў адмысловай заяве на адрас кiраўнiцтва мясцовых праваахоўчых органаў выказаў зьдзiўленьне з тае нагоды, што мiлiцыянты ня ведаюць нормаў выбарчага заканадаўства. Актывiсты штаба Ўладзiмера Ганчарыка заклiкаюць кiраўнiкоў берасьцейскай мiлiцыi прыняць захады па падвышэньню прававой пicьменасьцi сваiх падначаленых.