БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ШПІТАЛІ ПАЗБАЎЛЯЮЦЦА САНІТАРАК З УКРАІНЫ

Алег Супрунюк, Берасьце

Амаль адначасова мэдычныя ўстановы Берасьця вымушаныя звольнiць каля паўтысячы чалавек, што працавалi тут санiтаркамi ды прыбiральшчыцамi. Усе яны — жыхары памежных зь Беларусьсю раёнаў Украiны. Цяпер для iхнага далейшага працаўладкаваньня берасьцейскiя шпiталi павiнны набыць лiцэнзiю Мiнiстэрства працы Беларусi на прыцягненьне замежнай рабочай сiлы.

Калi раней такiя лiцэнзii выдавалiся бясплатна, дык цяпер iхны кошт складае 84 тысячы рублёў на кожнага чалавека ў год. Акрамя таго, кожны iншаземец павiнен асабiста сплацiць 24 тысячы рублёў за рэгiстрацыю.

Як вынiк, толькi ў берасьцейскiм гарадзкiм шпiталi, каб пакiнуць на працы больш за 80 украiнскiх санiтарак, трэба было сплацiць амаль восем мiльёнаў рублёў. Гэтых грошай у мэдычнай установы, якая фiнансуецца зь бюджэту, няма. Таму адзiным выйсьцем было звольнiць грамадзянаў Украiны. Вось што гаворыць кiраўнiк аддзелу кадраў гарадзкога шпiталю Галiна Галюк:

(Галюк: ) “Пытаньне вырашанае. Усе ўкраiнскiя санiтаркi ў нас звольненыя ў сувязi з заканчэньнем тэрмiну працоўнай дамовы. На iхныя месцы прынятыя жыхары Берасьця i найблiжэйшых раёнаў. Але гэта не зусiм паўнавартасная замена. Некаторыя ад нас ужо сышлi”.

Спадарыня Галюк шкадуе, што прыйшлося адмовiцца ад украiнскiх санiтарак, бо мала хто зь мясцовых жыхароў пагаджаецца працаваць у шпiталi за 80 тысяч рублёў у месяц. Таму вакансii санiтарак прапанаваныя людзям, што ўжо доўгi час лiчацца беспрацоўнымi й ня маюць адпаведнага досьведу. Гэта адбiваецца на якасьцi мэдычных паслугаў, да якiх i раней было шмат прэтэнзiяў у грамадзянаў.

Адмена бясплатных лiцэнзiяў на прыцягненьне замежнай рабочай сiлы непакоiць ня толькi мэдычныя ўстановы. Многiя сельгаспрадпрыемствы Берасьцейшчыны штогоду запрашалi на часовую працу грамадзянаў Украiны. Для калгасаў гэта бадай што адзiная магчымасьць сабраць ураджай з палеткаў цi адбудаваць новую фэрму. Кiраўнiкам гаспадарак было зручна разьлiчвацца за працу з украiнцамi часткай сабранага ўраджаю. Цяперашняя неабходнасьць набываць адмысловыя лiцэнзii пазбаўляе берасьцейскiя калгасы магчымасьцi вырашаць свае кадравыя праблемы з дапамогай грамадзянаў суседняй дзяржавы.