БЕЛАРУСКІ РУБЕЛЬ НЕЧАКАНА ПАДАРАЖЭЎ

Міхал Стэльмак, Менск

Паводле інфармацыі дылераў банкаў, падаражэньне рубля ёсьць наступствам дырэктывы Нацыянальнага банку “прывязаць” рынкавы курс рубля да афіцыйнага, каб розьніца між імі была ня большай за 60 рублёў.

Начальнік упраўленьня інфармацыі Нацыянальнага банку Анатоль Драздоў, да якога мы зьвярнуліся з просьбай пракамэнтаваць гэтыя дзеяньні, абверг наяўнасьць афіцыйнага дакумэнта наконт дырэктыўнага абмежаваньня абменнага курсу і, тым самым, спыненьня ў краіне валютнай лібэралізацыі. Аднак спадар Драздоў ня выключыў, што ёсьць іншыя формы рэгуляваньня фінансавых працэсаў.

Паводле неафіцыйных крыніцаў, гэтай “іншай” формай стала тэлефоннае распараджэньне кіраўніцтва Нацбанку кіраўнікам камэрцыйных банкаў — абмежаваць абменны курс. І невядома, калі тое тэлефоннае распараджэньне спыніць дзеяньне.