Serge Gainsbourg & Jane Birkin. Je T’Aime, Moi Non Plus


Сёньня ў нашым эфіры рамантычная песьня, якая у 1969 годзе ўскалыхнула сьвет – дуэт француза Сэржа Гейгсбурга і ягонай тагачаснай каханкі, ангельскай акторкі Джэйн Біркін – Je T’Aime, Moi Non Plus. Дэнансаваная Ватыканам і забароненая ў свой час у такіх краінах, як Вялікабрытанія, Гішпанія і Швэцыя, кружэлка тым ня менш распрадалася ў памеры шасьці мільёнаў экзэмпляраў – а сёлета міжнародная група журналістаў-музычных крытыкаў улучылі Je T’aime у сьпіс сотні найбольшых уплывовых песьняў мінулага стагодзьдзя.

Данчык