Annie Lennox. 1000 Beautiful Things


Жаночая палова аднаго з самых папулярных рок-дуэтаў 80-ых шатляндка Эні Ленакс ужо даўжэйшы час выступае як салістка. Нядаўна яна распачала гастрольнае турнэ па Паўночнай Амэрыцы і Эўропе – а ў чэрвені сёлета выйшаў ейны доўгачаканы новы кампакт-дыск пад назовам Bare – Голая. Сёньня прапаную Вам песьню 1000 Beautiful Things з гэтага гарачага новага альбому.