ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 25ВЕРАСЬНЯ

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Минские губернские ведомости”, 1893 год. Як націраць падлогу:

“Вазьміце жменю попелу, завяжыце ў мяшэчак і пакладзіце ў кіпень, празь некаторы час, зьліўшы большую частку гэтай лужнай вады, у рэшту яе пакладзіце некалькі кавалачкаў воску, пастаўце зноў кіпяціць; пасьля чаго, даўшы сумесі дастаткова астыць, наліце на чыста вымытую падлогу і націрайце яе шчоткай, ад чаго яна за некалькі хвілінаў і атрымлівае бляск”.

“Звезда”, 1923 год:

“У інтарэсах добраўпарадкаваньня і санітарыі Гарвыканкам прадпісвае: 1. Расклейку афіш і аб’яваў на сьценах дамоў, слупах і платах забараніць. 2. Домаўладальнікам, загадчыкам дамоў камгасу, камэндантам будынкаў дзяржаўных і грамадзкіх установаў неадкладна зрабіць захады дзеля ачысткі вонкавых сьценаў дамоў, што знаходзяцца ў іхным вядзеньні, ад вышэйпералічаных друкаваных твораў. 3. Надалей расклейку афіш, аб’яваў, загадаў і г.д. рабіць згодна з папярэднімі дазволам Гарміліцыі выключна на пастаўленых вітрынах. 4. Гарміліцыі назіраць за выкананьнем гэтай пастановы. 5. За парушэньне гэтай пастановы вінаватыя будуць карацца ў адміністрацыйным парадку”.

“Беларуская газэта”, 1943 год:

“Ахвяраю паганага замаху баязьлівых жыдоўска-бальшавіцкіх бандытаў уначы з 21-га на 22-га верасьня загінуў Генэральны Камісар Гаўляйтар Вільгельм Кубэ, обэр-прэзыдэнт да даручэньняў, сябра райхстагу, носьбіт залатое пачэснай адзнакі Нямецкай Нацыянал-Сацыялістычнае Работніцкае партыі й крыжа за ваенныя заслугі 1-е клясы”.