БАГДАД. Кіроўчая рада Іраку правядзе сёньня паседжаньне для ўзгадненьня кандыдатуры будучага прэзыдэнта краіны. Злучаныя Штаты й ААН выказваюцца за прызначэньне на гэтую пасаду былога міністра замежных справаў Аднана Пачачы. Тым часам бальшыня чальцоў Кіроўчай рады падтрымлівае кандыдатуру цяперашняга старшыні рады Газі Машала Аль-Явара. І Пачачы, і Аль-Явар – прадстаўнікі суніцкай меншыні Іраку.
Напярэдадні ў Багдадзе пры выбуху замінаванага аўтамабіля чатыры іракцы загінулі, 20 былі параненыя. У горадзе Куфа два салдаты ЗША загінулі ў вулічных сутыкненьнях з байцамі шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра.