ОСЛА. Закон аб забароне курэньня ў публічных месцах уступіў у дзеяньне ў Нарвэгіі. Аналягічная забарона абавязвае цяпер у Ірляндыі, а таксама ў шэрагу штатаў і гарадоў ЗША – напрыклад, у Каліфорніі й Нью-Ёрку. Паводле ацэнак Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя, тытунь штогод забівае 4 мільёны 900 тысяч чалавек; кожныя шэсьць з паловаю сэкундаў ад курэньня памірае адзін чалавек у сьвеце.