[ 06:24 ]  У Эквадоры пройдзе фінал конкурсу "Міс Сусьвет-2004"

КІТА. У Эквадоры сёньня будзе названая пераможца конкурсу “Міс Сусьвет-2004”. Фінальнае шоў пройдзе на гіганцкай стомэтровай сцэне ў горадзе Мітад-дэль-Мунда, разьмешчаным на самым экватары. Трансьляцыю фіналу ўбачаць звыш паўтара мільярда чалавек у 180 краінах сьвету.