[ 04:47 ]  Забітыя і параненыя ў выніку спецапэрацыі ў Чачэніі

ГРОЗНЫ. Расейскія федэральныя сілы паведамляюць пра 20 забітых чачэнскіх сэпаратысцкіх баявікоў падчас спецапэрацыі на поўдні Чачэніі. Палкоўнік Ильля Шабалкін распавёў агенцыі Ітар-Тасс, што сэпаратысты былі забітыя цягам двух дзён ў раёнах Ведзено, Шалі й Шатой. Як паведамляюць чыноўнікі пракрамлёўскай адміністрацыі Чачэніі ў сутыкненьнях 5 расейскіх вайскоўцаў былі забітыя і 14 параненыя.