МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін выступіць сёньня перад Фэдэральным сходам са штогадовым зваротам аб сытуацыі ў краіне і асноўных накірунках унутранай і зьнешняй палітыкі. Тэзісы звароту не агалошваюцца, аднак мяркуецца, што прэзыдэнт Расеі сярод іншага будзе казаць пра жыльлёвую праблему й барацьбу з тэрарызмам.