ТБІЛІСІ. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі на прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі заявіў, што “за час знаходжаньня на пасадзе кіраўніка дзяржавы зможа вярнуць Абхазію ў склад Грузіі”. Паводле Саакашвілі, Грузія гатовая да таго, каб Абхазія ўваходзіла ў склад грузінскай дзяржавы на ўмовах асымэтрычнага фэдэралізму. Саакашвілі таксама заявіў, што ў найбліжэйшыя два гады Грузія плянуе ўдвая павялічыць свае ўзброеныя сілы.