ВАШЫНГТОН. Вярхоўны Суд ЗША без тлумачэньня прычынаў адмовіў адвакату наведаць зьняволенага на вайсковай базе ЗША у Гуантанама. Адвакат Стывэн Ягмэн заявіў, што хоча ўбачыць, як абыходзяцца зь яго кліентам – лібійцам Фаленам Чэрэбі, якога узялі ў палон у Аўганістане. Чакаецца, што ў блізкім часе Вярхоўны Суд ЗША разгледзіць пытаньне – ці маюць права 600 зьняволеных з 40 краінаў сьвету, якія знаходзяцца ў Гуантанама, абскардзіць у амэрыканскіх судах законнасьць іх утрыманьня пад вартай.