[ 03:35 ]  Буш выклаў стратэгію кіраваньня Іракам

ВАШЫНГТОН. З выкладам сваёй стратэгіі кіраваньня Іракам у пераходны пэрыяд выступіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Ён заявіў, што ўлада ў Іраку будзе перададзеная пераходнаму ірацкаму ўраду 30 чэрвеня. Выступаючы ў Пэнсільваніі, Джордж Буш адзначыў, што амэрыканскія войскі застануцца ў Іраку, пакуль гэта будзе неабходна ў рамках шматнацыянальных сілаў, прысутнасьць якіх у краіне павінна ўхваліць Рада Бясьпекі ААН. У сваёй прамове Джордж Буш згадаў забойства старшыні Кіроўнай рады Іраку Ізэдзіна Саліма. Паводле Буша, гэтае злачынства дэманструе імкненьне ворагаў не дапусьціць, каб іракцы самі кіравалі сваёй краінай. “Салім быў забіты тэрарыстамі, якія спрабуюць вярнуць тыранію й перашкодзіць усталяваньню дэмакратыі”, сказаў Джордж Буш.