ДЭЛІ. Сёньня прыняў прысягу новы прэм’ер-міністар Індыі Манмахан Сінгх. 71-гадовы эканаміст стаў першым у гісторыі краіны прэм’ерам-прадстаўніком рэлігійнай меншыні сікхаў. Сінгх і Соня Гандзі, кіраўніца партыі “Індыйскі нацыянальны кангрэс”, якая перамагла на выбарах, некалькі дзён праводзілі кансультацыі зь лідэрамі іншых партыяў і рухаў для стварэньня кааліцыі. Новы прэм’ер абяцае працягнуць эканамічныя рэформы і ўсталяваць мір з Пакістанам.