[ 07:14 ]  470 вязьняў турмы Абу-Грайб будуць выпушчаныя на волю

БАГДАД, ВАШЫНГТОН. Сілы ЗША ў Іраку, як чакаецца, вызваляць сёньня 470 зьняволеных багдадзкай турмы Абу-Грайб. Тым часам Міністэрства юстыцыі ЗША пачало расьсьледаваньне сьмерці ірацкага зьняволенага, труп якога зафіксаваны на абнародаваных учора новых фотасьведчаньнях зьдзекаў амэрыканскіх вайскоўцаў зь вязьняў турмы Абу-Грайб. На здымках два салдаты – мужчына й жанчына – сьмяюцца, стоячы побач з трупам іракца, які загінуў у вязьніцы.