РАФАХ.Ізраільскія войскі пры падтрымцы танкаў правялі сёньня рэйд у Паласу Газы, у выніку якога былі забітыя 18 палестынцаў і каля 30 параненыя. Міністар працы палестынскага кабінэту Хасан Аль-Халіб заклікаў міжнародную супольнасьць умяшацца і прымусіць Ізраіль спыніць свае атакі ў Газе. "Амэрыканскі ўрад крытыкаваў разбурэньне дамоў, генэральны сакратар ААН таксама асудзіў гэтую палітыку, але зараз мы просім міжнародную супольнасьць зрабіць неабходныя практычныя захады і спыніць забойства палестынцаў і разбурэньне іхніх дамоў", сказаў Хасан Аль-Халіб.
Ліга арабскіх краінаў прыняла заяву, у якой заклікала ЗША і Раду бясьпекі ААН не дазволіць Ізраілю разбураць палестынскія дамы, што, на думку, Лігі, раўназначна ваенным злачынствам. Міністар абароны Ізраілю Шаўль Мафаз заявіў, што мэта цяперашняй апэрацыі – зьнішчыць тунэлі, па якіх баявікам перапраўляецца зброя.