ПЭКІН. На паўночным захадзе Кітаю ў горадзе Ўрумчы пацярпеў катастрофу грузавы самалёт азэрбайджанскіх авіялініяў. Ніводзін зь сямі чалавек, якія знаходзіліся на борце, ня выжыў. Паводле інфармацыі ратаўнікоў, усе ахвяры – пілёты самалёта. Праводзіцца ідэнтыфікацыя целаў загінулых.