СЭУЛ. Злучаныя Штаты плянуюць вывесьці з Паўднёвай Карэі частку свайго 37-тысячнага вайсковага кантынгенту й накіраваць яе ў Ірак, – інфармацыю пра гэта пацьвердзіў сёньня прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Паўднёвай Карэі. Мяркуецца, што афіцыйна пра перадысьлякацыю амэрыканскіх вайскоўцаў з Паўднёвай Карэі ў Ірак будзе паведамлена найбліжэйшымі тыднямі.