СЭЎЛ. Прэзыдэнт Паўдзённай Карэі Но Му Хен вярнуўся да выкананьня сваіх абавязкаў пасьля таго, як Канстытуцыйны Суд адмяніў рашэньне парлямэнту аб імпічмэнце. Нацыянальны сход, у якім большасьць месцаў належыць апазыцыі, вырашыў адхіліць прэзыдэнта ад улады 12 сакавіка. Аднак Но Му Хена абвінавацілі ў карупцыі ў парушэньне выбарчага заканадаўства. У красавіку партыя Но Му Хена перамагла на выбарах, атрымаўшы больш за палову месцаў у Нацыянальным Сходзе.
Вось што заявіў Старшыня Вярхоўнага Суду Паўдзённай Карэі Юн Юнг Чул.
“Абвяшчаю – справу аб імпічмэнце не падтрымала неабходная колькасьць галасоў, адпаведна вэрдыкт суду такі – адхіленьне Но Му Хена ад улады лічыцца несапраўдным,”-- сказаў старшыня Вярхоўнага суду Паўдзённай Карэі.