[ 05:43 ]  Абвешчана пра рэформу ў ірацкіх турмах

БАГДАД. Новы амэрыканскі камандуючы, які назірае за турмамі, што ахоўваюць амэрыканскія вайскоўцы ў Іраку, абвесьціў пра шэраг рэформаў у турэмнай сыстэме. Генерал-маёр Джэфры Мілер сказаў, што будзе зьмененая тактыка допытаў – зьняволеных ня будуць пазбаўляць сну, ці прымушаць знаходзіцца ў нязручных становішчах. Джэфры Мілер, які раней ўзначальваў ваенную турму для падазроных тэрарыстаў у Гуантанама, заявіў, што амэрыканскія ўлады плянуюць паменшыць колькасьць зьняволеных ў турме Абу-Грэйб ля Багдаду. Аднак дакладна незразумела, якім чынам адбудзецца скарачэньне вязьняў – іх будуць вызваляць, ці пераводзіць у іншыя вязьніцы. У турме Абу-Грэйб цяпер утрымліваюць каля 3 800 ірацкіх