[ 14:55 ]  У Наджафе абстрэльваюць амэрыканскіх салдат

Шыіцкія паўстанцы з атачэньня радыкальнага лідэра Мактады Ас-Садра сёньня з гранатамётаў атакавалі амэрыканскіх салдат. Раней гранатамётным агнём былі абстраляныя тэрыторыі амэрыканскіх вайсковых базаў вакол горада, дзе раней знаходзіліся гішпанскія салдаты. Паведамленьняў пра ахвяры пакуль няма. Ас-Садр працягвае знаходзіцца ў Наджафе з сотнямі паўстанцаў так званай арміі Махдзі. Тым часам учора кааліцыя прыняла адстаўку міністра Іраку ў справе правоў чалавека Абдэля Басэта Туркі, які пакінуў сваю пасаду на знак пратэсту супраць апэрацыяў амэрыканскіх вайскоўцаў у Фалуджы і Наджафе.