Папская адміністрацыя сёньня абвесьціла пра візыт Яна Паўла другога ў Швэйцарыю, які адбудзецца 5—6 чэрвеня. Папа наведае Бэрн і сустрэнецца з каталіцкай моладдзю. Іншыя дэталі візыту пакуль не падаюцца.
Гэта першы візыт папы рымскага за мяжу з верасьня мінулага года, калі ён наведаў Славаччыну.
18 травеня Яну Паўлу другому споўніцца 84 гады.