Мінулай начы адбываліся жорсткія баі паміж амэрыканскімі вайскоўцамі і суніцкімі паўстанцамі ў Фалуджы.
Амэрыканскі самалёт, танкі і артылерыя абстралялі дзьве цэлі ў мікрараёне Ёлан. У горадзе пачаліся пажары.
Амэрыканскае камандаваньне заявіла, што баі ў Фалуджы пачаліся з атакі паўстанцаў на іх пазыцыі. У Радзе Бясьпекі ААН спэцыяльны прадстаўнік арганізацыі Лахдар Брахімі заклікаў да мірнага вырашэньня крызысу вакол Фалуджы.
У Фалуджы жыве 300 тысячаў чалавек.
Перамір’е ў Фалуджы доўжылася каля двух тыдняў. Амэрыканскі міністар абароны Дональд Рамсфэльд на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што прыкладаліся ўсе магчымыя намаганьні дзеля ўрэгуляваньня канфлікту ў Фалуджы.