Нікасія. На Кіпры сёньня прайшоў рэфэрэндум наконт пляну ўзьяднаньня выспы, прапанаванага ААН.
Паводле афіцыйных дадзеных пераважная большасьць грэкаў-кіпрыётаў 76% выказаліся супраць пляну, у тэрэцкай частцы выспы “так” на пытаньне рэфэрэндуму адказалі 65% тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні. Эўразьвяз выказаў расчараваньне вынікамі галасаваньня ў грэцкай частцы Кіпру.
Паводле вызначаных раней умоваў, паколькі адна з грамадаў – грэцкая – адхіліла плян узьяднаньня, з 1 траўня ў склад Эўразьвязу увойдзе толькі міжнародна прызнаная Грэцкая Рэспубліка Кіпр.